У самым цэнтры Беларусі, у сямідзесяці кіламетрах ад сталіцы дзяржавы, у горадзе Маладзечна знаходзіцца ТАА "Зонта". Асноўным і адзіным відам дзейнасці ТАА “Зонта” з'яўляецца выраб высокаякасных баянаў і акардэонаў. Інструменты распрацаваны і вырабляюцца па сучасных тэхналогіях. Канструктарскія рашэнні пры кампутарнай распрацоўцы механік левай і правай клавіятур гарантуюць доўгатэрміновую безадказную эксплуатацыю. Дызайн інструментаў, выкананы ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі сучасных еўрапейскіх стандартаў у вобласці эрганомікі, адпавядае самым высокім патрабаванням. Баяны вырабленыя пад маркай "Зонта" распрацоўваліся ў цесным кантакце з лепшымі баяністамі-прафесіяналамі, адмыслоўцамі з сусветнымі імёнамі Ў.Сямёнавым, М.Краўцовым (Расія), М.Сеўруковым (Беларусь), У.Зубіцкім, У.Бясфамільным (Украіна), Я.Піхурам (Польшча). На даны момант мы распрацавалі і выпускаем шырокую гаму інструментаў, якія могуць задаволіць запыты любога заказчыка - ад вучня музычнай школы да прафесара акадэміі музыкі.

Так, інструменты сістэмы “Канвертар”, з гатова-выбарнай левай механікай, лініі “Гранд”, мадэлі: Z15; Z16 - прызначаны для прафесійных выканаўцаў і студэнтаў ВНУ, мадэлі: Z20; Z23 лініі “Медыум” - для навучэнцаў каледжаў і старэйшых класаў музычных школ, а мадэлі лініі “Піянер”: Z30; Z33 - для самых маленькіх выканаўцаў. Баяны сістэмы “Стандарт”, з гатовым басам, мадэлі: Z12; Z22; Z14; Z24 - для эстрадных акампаніятараў і фальклорных калектываў. Усе інструменты вырабляюцца з пяціраднай правай клавіятурай (з грыфам "А", "В" альбо "С") і з еўрапейскай, альбо рускай, сістэмай на выбарнай левай клавіятуры. Па жаданню заказчыка правая, галасавая, палова баяна вырабляецца, як з кускавым (вырабленым у Італіі альбо Чэхіі), так i з цэльнапланачным акордам ручнога вырабу. У левай, басавай палове інструмента ва ўсіх мадэлях выкарыстоўваецца цэльнапланачны акорд і бясшумная механіка.

У цесным кантакце з выдатным расейскім музыкантам, прафесарам М. Краўцовым супрацоўнікамі прадпрыемства была распрацавана канструкцыя механікі для акардэона сістымы “Краўцова”, і на сённяшні дзень мы адзіныя ў свеце, хто вырабляе акардэоны з 55 нотамі на правай клавіятуры.

На баянах, вырабленых залатымі рукамі ўлюблёных у сваю справу майстроў, маючых шматгадовы вопыт стварэння баянаў, сёння іграюць: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь прафесар Мікалай Сеўрукоў, прафесар Ары-Маці Сайра (Фінляндыя), прафесар Ярамір Замеснік (Чэхія), пераможца міжнароднах конкурсаў Аляксандр Чуеў (Грэцыя), пераможцы шматлікіх міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка, браты Трафім і Антон Анціпавы (Беларусь), баяністы: Дзяржаўнага Нацыянальнага Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча; Народных ансамбляў “Харошкі”, “Спадчына”, “Сваякі” і многія іншыя вядомыя выканаўцы.

Вось што кажа аб баяне “Зонта” заведуючы кафедрай баяна і акардэона Беларускай акадэміі музыкі прафесар Сеўрукоў М. І., які больш 30-ці год іграў на маскоўскім “Юпітэры”, а зараз выступае на баяне вырабленым на нашым прадпрыемстве:"…па канструкцыі акустыкі баян "Зонта" ідэнтычны шырока вядомаму і добра сябе паказаўшаму баяну "Юпітэр". Прынцыпова новыя канструктарскія рашэнні пры распрацоўцы сістэм левай і правай механік дазволілі вырабіць інструмент з высокімі тэхнічнымі характарыстыкамі. Знешні выгляд інструментаў, які арганічна злучае ў сабе традыцыйныя формы з самымі апошнімі накірункамі ў дызайне, адказвае самым вытанчаным запытам. Прымяненне цэльнапланачнага акорду, вырабляемага лепшымі майстрамі Беларусі дазваляе баянам "Зонта" па акустычным характарыстыкам і дынамічнаму дыяпазону знаходзіцца на узроўні лепшых сусветных узораў. Калі зрабіць аналіз рынку баянаў, то ў суадносінах “якасць-кошт”, сёння баяны “Зонта” знаходзяцца па-за канкурэнцыяй…"

ТАА ”Зонта” будзе рада супрацоўнічаць з усімі музыкантамі – ад пачынаючых да прафесіяналаў. Выбірайце і ведайце, што ўсе вашы пажаданні будуць улічаны і вы атрымаеце на самай справе высокаякасны інструмент. "Галоўнай узнагародай для нас з'яўляецца давер музыкантаў"- так кажуць майстры ТАА"Зонта"